БЕЛ Ł РУС

У Брэсце працягваюць трымаць у СІЗА таджыкскую апазіцыянерку

8.09.2015 / 13:52

УШ

Актывістка апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі «Група 24» Шабнам Худайдодава была затрымана яшчэ 13 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны.

Шабнам Худайдодава

Было ўстаноўлена, што па ініцыятыве Таджыкістана Худайдодава знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, яна была перададзена для далейшага разгляду супрацоўнікам Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Як распаёў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, пасля затрымання Худойдодова звярнулася з хадайніцтвам да беларускіх уладаў аб прадастаўленні ёй прытулку. Да вырашэння пытання аб яе статусе працэдура выдачы ў Таджыкістан прыпыненая.

Праваабаронца звярнуў увагу на тое, што, па інфармацыі памежнікаў, жанчыну затрымалі, бо яна знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны.

«Тое, што Худайдодава на тэрыторыі Таджыкістана не займалася экстрэмісцкай дзейнасцю, лёгка праверыць. Яна далучылася да «Групы-24», знаходзячыся ўжо на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе пражывала ў апошнія гады. З таго моманту яна ні разу не была ў Таджыкістане. Усе, што яна рабіла, — гэта крытыкавала таджыкскія ўлады за палітыку, якую яны праводзяць», — падкрэсліў Кісляк.

Ён адзначыў, што ў кастрычніку 2014 улады Таджыкістана абвясцілі арганізацыю «Група-24» экстрэмісцкай. З тых часоў шэраг актывістаў гэтай групы былі затрыманыя, выкрадзеныя або забітыя.

«Худайдодава з'ехала з Расіі, таму што баялася за сваё жыццё», — адзначыў Кісляк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула