БЕЛ Ł РУС

Цярэшчанка: «Апошні раз бачыў кіраўніка сваёй ініцыятыўнай групы ў дзень атручання»

10.09.2015 / 12:38

ЯМ

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка наракае, што кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Алег Несцяркоў… прапаў.

Апошні раз яны бачыліся ў дзень атручання кандыдата. Увечары Несцяркоў прыйшоў да яго ў бальніцу, а пасля толькі некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне.

Ці не можа быць Несцяркоў датычны да здарэння? «Такога быць не можа. Пры мне ён нічога падсыпаць не мог», — разважае Цярэшчанка. Але адразу задумваецца, што нельга быць упэўненым ні ў кім: «Тое што на яго могуць ціснуць, гэта дакладна».

Цярэшчанка кажа, што Несцяркоў не звязаны з Расіяй, таму наўрад ці мог з'ехаць у гэтую краіну. «Калі б кудысьці з'ехаў, то папярэдзіў. Не курыць, не п'е, вядзе здаровы лад жыцця… Мае калегі шукаюць гэта чалавека», — расказвае Цярэшчанка.

* * *

Чытайце яшчэ:

Кіраўнік штаба Віктара Цярэшчанкі называе сябе «генерал-маёрам расійскіх казацкіх войскаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула