БЕЛ Ł РУС

Распачатыя крымінальныя справы ў адносінах да топ-менеджараў трох буйных прадпрыемстваў за невяртанне дэбітарскай запазычанасці

10.09.2015 / 14:55

Nashaniva.com

Як паведамілі БЕЛТА ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, былы першы намеснік дырэктара Магілёўскага вагонабудаўнічага завода падазраецца ў нанясенні прадпрыемству стратаў у памеры больш за 56 млрд рублёў. Ён перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы — без прадугледжанай дамовай перадаплаты за тавар і без узгаднення з кіраўніцтвам падпісаў дадатковы дакумент аб пастаўцы прадукцыі аднаму з прадпрыемстваў у Расіі. І гэта пры тым, што расіяне мелі дэбіторскую запазычанасць.

Падобная крымінальная справа распачатая ў дачыненні службовых асобаў прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт». Іх падазраюць у тым, што яны без папярэдняй аплаты рэалізоўвалі расійскім суб'ектам гаспадарання санаторна-курортныя пуцёўкі. Страты, нанесеныя беларускаму прадпрыемству, склалі больш за 9 млрд рублёў.

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні былога генеральнага дырэктара Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода. Яго падазраюць у заключэнні кантрактаў на пастаўку алкагольнай прадукцыі з двума нямецкімі кампаніямі. Яны атрымалі яе без аплаты. Пры гэтым адна з іх мела дэбіторскую запазычанасць. Страты завода склалі 1 млрд 126 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула