БЕЛ Ł РУС

Ён — сапраўдны батанік: Кадыраў выключыў удзел Яцанюка ў чачэнскай вайне

10.09.2015 / 19:35

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў не ведае, ці ваяваў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у Чачні ў 1990-я, але лічыць, што ён не здольны ваяваць.

«У мяне няма ніякай інфармацыі пра тое, што ён (Арсень Яцанюк) падчас вайны быў у Чачні. Ён сапраўдны баязлівец і здраднік і не здольны з кім бы там ні было ваяваць», — заявіў Кадыраў.

Кіраўнік Чачні адзначыў, што раней ні ад каго не чуў, што Яцанюк знаходзіцца ў Чачні, і тым больш ніколі з ім не сустракаўся. На думку Кадырава, Яцанюк — «сапраўдны батанік», які не здольны ваяваць.

Так Кадыраў пракаментаваў заяву кіраўніка Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна, што ўкраінскі прэм'ер-міністр у 1994 і 1995 гадах ваяваў у Чачні супраць расійскіх салдат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула