БЕЛ Ł РУС

ЗША падазраюць ІД у вырабе і ўжыванні хімічнай зброі

11.09.2015 / 08:06

Улады ЗША падазраюць баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў стварэнні і выкарыстанні хімічнай зброі на тэрыторыях Сірыі і Ірака.

Амерыканская разведка зафіксавала прынамсі чатыры выпадкі выкарыстання іпрыту (гарчычнага газу) па абодва бакі сірыйска-іракскай мяжы, заявіў Бі-бі-сі амерыканскі дзяржслужачы, які пажадаў застацца неназваным.

Іпрыт, ыкарыстоўваецца ў форме парашка, які дадаецца ва выбуховыя рэчывы. Гарчычны газ з'яўляецца забароненым хімічнай зброяй і можа выклікаць скурныя нарывы, слепату і праблемы з дыханнем.

Амерыканскія ўлады не выключаюць, што баевікі могуць самі займацца вырабам забароненых хімічных рэчываў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула