Парашэнка: Ніводны расійскі танк не вярнуўся ў РФ
Пра гэта ў ходзе 12-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), — паведаміў Пятро Парашэнка.
«Ніводны расійскі салдат, ніводны расійскі танк не вярнуліся ў Расію, на жаль. Нашы разведвальныя крыніцы разам з нашай спадарожнікавай разведкай пацвярджаюць і нашы трансатлантычныя партнёры пацвярджаюць, што ва Украіне ёсць месца, дзе проста не дазваляюць прайсці назіральнікам з АБСЕ. Мы выдатна ведаем, дакладна ведаем, дзе знаходзіцца расійская артылерыя, расійскія танкі, расійскія ракеты, пускавыя ўстаноўкі і нават больш за тое — расійкія салдаты», — сказаў Парашэнка.