БЕЛ Ł РУС

Бэрмудзкі трохкутнік у Ляхавіцкім раёне

10.03.2008 / 10:14

Nashaniva.com

За 5 гадоў там зьніклі 24 адзінкі сельгастэхнікі, 15 аўтамабіляў і 250 галоў сельскагаспадарчай жывёлы.


Амаль мільярда рублёў не далічыўся СВК «Востраўагра» зь Ляхавіцкага раёну. Пра гэта сьведчаць матэрыялы праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю.

Пасьля таго, як гаспадарцы вярнулі маёмасць, перададзеную ў 2002 годзе ў арэнду адной з фэрмэрскіх гаспадарак, выявіліся невясёлыя факты.

За 5 гадоў зьніклі 24 адзінкі сельгастэхнікі, 15 аўтамабіляў і 250 галоў сельскагаспадарчай жывёлы. За гэты час былі разукамплектаваныя дзьве малочна‑таварныя фэрмы.

Цяпер вынікі дзейнасьці арандатара будуць дасьледаваць праваахоўныя органы.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ляхавічы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула