БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам выступіў супраць закрыцця «Лакомкі»

11.09.2015 / 13:42

Мінскі гарвыканкам выступіў супраць закрыцця крамы «Ласунак». «Зараз сталічныя ўлады прымаюць меры па захаванні дадзенага аб'екта», — распавёў finance.tut.by намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Як паведамлялася раней, інфармацыю пра закрыццё культавай мінскай крамы кандытарскіх вырабаў і цукерак пацвердзілі ў самой «Лакамцы». Згодна з гэтай інфармацыяй, яна не будзе працаваць з 1 кастрычніка.

Як адзначыў Андрэй Дамарацкі, «патрабуецца мадэрнізацыя і абнаўленне гэтага аб'екта, але з абавязковым захаваннем функцый кандытарскай крамы».

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама пацвярджае, што «Лакомка» не ператворыцца ў рэстаран або ў што-небудзь яшчэ: «Мы робім захады менавіта для таго, каб захаваць краму».

Нагадаем, што краму «Лакомка» ў Мінску адкрылі ў 1952 годзе. За гады працы яна стала брэндам горада, дзе куплялі кандытарскія вырабы і цукеркі не толькі мінчане, але і турысты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула