БЕЛ Ł РУС

У Віцебску парушальнікі хуткасці на дарогах пабілі рэкорд

12.09.2015 / 11:15

Фота сайта gorodvitebsk.by

За два дні ў Віцебску з дапамогай мабільных датчыкаў фіксацыі хуткасці былі зарэгістраваныя больш за 600 парушальнікаў хуткаснага рэжыму.

Больш за ўсё ліхачоў было зафіксавана на Зеленагурскай вуліцы, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. На другім і трэцім месцах — траса Р-22 і вуліца Белабародава.

Раней, за двое сутак 26—27 жніўня камера фотафіксацыі ў Віцебску зарэгістравала 395 парушэнняў хуткаснага рэжыму, а 19 жніўня толькі за адны суткі на вуліцы Белабародава было зафіксавана адразу 363 падобныя парушэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула