БЕЛ Ł РУС

Пастара «Новага жыцьця» аштрафавалі

10.03.2008 / 13:33

Nashaniva.com

Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку на 250 тысяч рублёў.


Вячаслаў Ганчарэнка

Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку на 250 тысяч рублёў.

Пастара царквы абвінавацілі ў невыкананьні прадпісаньняў пракурора. Нагадаем, у 2006 годзе гарадзкія ўлады спрабавалі адабраць у вернікаў іх храм (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску).

Вернікі абвясьцілі галадоўку і трымалі яе да тае пары, пакуль улады не прапанавалі вырашыць канфлікт у Вышэйшым гаспадарчым судзе. Летась справа так і ня мела працягу. А напрыканцы году прадстаўнікі розных ведамстваў намагаліся прайсьці ў будынак. Але вернікі заявілі, што пакуль ня вырашыцца канфлікт, яны ня пусьцяць у свой храм пабочных асобаў.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула