БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніцу Мінскага аблвыканкама затрымалі за хабар

15.09.2015 / 11:21

Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянаванае ўзяцце пад варту супрацоўніцы аднаго з упраўленняў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. 

Як паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Аляксандр Беліцкі, падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што 48-гадовая жанчына, з'яўляючыся службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць кантрольныя праверкі на прадпрыемствах розных форм уласнасці, у чэрвені 2014 года атрымала ад дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства Капыльскага раёна 5 млн. рублёў за вырашэнне пытання аб спрыяльным зыходзе праверкі ПГУП, якую яна праводзіла, і прымяненні мінімальнага штрафу.

Чыноўніца падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару). За атрыманне хабару службовай асобай прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. 

Крымінальная справа распачатая ўпраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінаблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула