БЕЛ Ł РУС

Двухмільённаму жыхару Мінска падораць кватэру

15.09.2015 / 13:2

Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на сустрэчы з жанчынамі, якія сталі мамамі ў Дзень горада.

«Дзяржава будзе і далей падтрымліваць людзей, якія прынялі рашэнне стаць бацькамі. Дарэчы, двухмільённаму жыхару сталіцы плануецца паднесці ў падарунак кватэру. Калі ён народзіцца ў шматдзетнай сям'і, то і кватэра будзе большай. Я заклікаю ўсіх мінчан павышаць дэмаграфічную бяспеку краіны і павялічваць насельніцтва нашага любімага горада», — сказаў Андрэй Шорац.

Усяго ў Дзень горада ў сталіцы нарадзілася 38 хлопчыкаў і 32 дзяўчынкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула