БЕЛ Ł РУС

Мэханік верталёта ААН, што разьбіўся ў Нэпале, засіліўся

10.03.2008 / 16:24

Nashaniva.com

Ён пакінуў запіску, у якой выказаў шкадаваньне з нагоды сьмерці таварышаў і намякнуў на сваю магчымую датычнасьць да катастрофы. У выніку катастрофы загінула 11 чалавек, сярод якіх адзін беларус — Дзьмітры Малышаў.

Расейскі мэханік, што абслугоўваў верталёт місіі ААН, які пацярпеў катастрофу, ў Нэпале 3 сакавіка, скончыў жыцьцё самагубствам. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на нэпальскае агенцтва nepalnews.com.

Паводле паліцыі, мэханік пакінуў запіску па‑расейску, у якой выказаў шкадаваньне з нагоды сьмерці таварышаў і намякнуў на сваю магчымую датычнасьць да катастрофы.

Нагадаем, што ў выніку катастрофы загінула 11 чалавек, сярод якіх адзін беларус — Дзьмітры Малышаў.

Паводле «Коммерсант»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула