БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Буркіна-Фасо арыштаваны ўласнай аховай

17.09.2015 / 09:03

Прэзідэнцкая ахова ў Буркіна-Фасо арыштавала часовага выконваўцу абавязкаў кіраўніка дзяржавы Мішэля Кафонда і членаў урада краіны, у тым ліку прэм'ер-міністра.

Па дадзеных агенцтва Рэйтэр, прэзідэнт і ўрад былі арыштаваныя проста падчас пасяджэння кабінета міністраў. Якіх-небудзь патрабаванняў вайскоўцы не агучваюць.

Раней часовыя ўлады краіны выступілі за роспуск прэзідэнцкай аховы, матываваўшы такую прапанову залішняй уплывовасцю і недастатковай кіравальнасцю яе членаў.

На кастрычнік у краіне запланаваны выбары, па выніках якіх павінен быць абраны пастаянны прэзідэнт.

У апошні год Буркіна-Фасо кіруюць часовы прэзідэнт і часовы кабінет міністраў. Пераходны перыяд пачаўся ў мінулым кастрычніку пасля адхілення ад улады папярэдняга прэзідэнта Блеза Кампаорэ.

Цяпер Кампаорэ хаваецца ў Марока. Часовыя ўлады Буркіна-Фасо патрабавалі яго экстрадыцыі, аднак хадайніцтва да гэтага часу не задаволена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула