БЕЛ Ł РУС

Журналіст за 750 еўра купіў сірыйскі пашпарт на імя прэм'ера Нідэрландаў

17.09.2015 / 9:18

Галандскі журналіст выдаткаваў 750 еўра і 40 гадзін, каб купіць сірыйскі пашпарт і прадэманстраваць такім чынам, што з такімі дакументамі ў Еўропу можа трапіць хто заўгодна.

Пра гэта паведамляе выданне Nieuwe Revu.

Як адзначаецца, з пачатку вайны ў Сірыі тысячы бланкаў пашпартоў і прынтараў рэжыму Асада аказаліся пад кантролем баевікоў, якія прадаюць пашпарты любому, хто гатовы заплаціць.

«Усё, што вам трэба, гэта нумар аднаго з тых, хто займаецца гэтымі пашпартамі і канвертаваныя 750 еўра. І праз 40 гадзін вы ўжо маеце пашпарт», — адзначыў журналіст.

Пры гэтым ён прадэманстраваў сірыйскі пашпарт з фатаграфіяй галандскага прэм'ера Марка Рутэ, чыё імя было відазмененае на імя Малек Рамадан, месцам яго нараджэння пазначаны Дамаск.

Як вядома, заходнія СМІ неаднаразова пісалі пра страхі, што пад выглядам бежанцаў у Еўропу пранікаюць і тэрарысты.

Выданне адзначае, што «наступствы могуць быць жудасныя» і нагадвае пра атаку ў цягніку Thalys, тэракт у рэдакцыі французскага часопіса Charlie Hebdo і напад на Габрэйскі музей у Брусэлі, якія здзейснілі тэрарысты Ісламскай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула