БЕЛ Ł РУС

На трэніроўцы ў Мінску памерла юная футбалістка

21.09.2015 / 10:3

Аб трагедыі ў сваім твітары паведаміла футбалістка ЖФК «Мінск» Ксенія Ярадангуліева.

«Ёсць інфармацыя, што дзяўчынцы стала дрэнна на трэніроўцы, яна падышла да трэнера, які сказаў ёй папіць вады і адпачыць. Дзяўчынка працягнула трэніроўку, потым проста ўпала і памерла», — напісала Ксенія ў наступным паведамленні.

Пра тое, што футбалістка малодшай узроставай групы сапраўды памерла на трэніроўцы, пацвердзілі і іншыя футбалісткі клуба «Мінск».

— Дзяўчынка трэніравалася з трэнерам «Мінска», але сама яна выхаванка ДЮСШ Ленінскага раёна, — распавялі яны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула