БЕЛ Ł РУС

Трэцяе затрыманьне Шыманскага

25.04.2006 / 17:40

Nashaniva.com

24 красавіка міліцыянты затрымалі ў цэнтры Менску Ільлю Шыманскага. 18-гадовага абаронцу намётавага мястэчка пазналі і правялі надгляд. У кайстры Шыманскага знайшлі ўлёткі з заклікам прыйсьці на Чарнобыльскі шлях: гэтага было дастаткова для затрыманьня.

Іроніяй лёсу Шыманскі літаральна за 2 сутак да таго выйшаў з турмы на Акрэсьціна: там ён адбываў свой другі тэрмін за апошні месяц. Першы раз яго асудзілі на 10 сутак за ўдзел у намётавым гарадку (сядзеў у Жодзінскай турме). Другі – на 15 сутак за ўдзел у антыінаўгурацыйнай акцыі КХП-БНФ 7 красавіка. Малады актывіст зь Бярозы не належыць ні да якой партыі.

У камэры ён сядзеў з двума актывістамі КХП-БНФ – Юр’ем Беленькім і Ўладзімерам Мікалаевым. Зь іх толькі Беленькі – «палітык са стажам». Двое астатніх куды маладзейшыя. 18 гадоў мае Ільля Шыманскі, 19 гадоў акурат у дзень свайго вызваленьня адзначыў студэнт будаўнічага факультэту БНТУ У.Мікалаеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула