БЕЛ Ł РУС

Самалёт Мінск — Рым вярнуўся ў аэрапорт вылету з-за разгерметызацыі

21.09.2015 / 13:22

Nashaniva.com

21 верасня ў 11.18 паступіла паведамленне аб магчымых праблемах з герметызацыяй салона самалёта, што ляцеў рэйсам Мінск — Рым, паведамляе 112.by.

У нацыянальны аэрапорт Мінск была накіравана выратавальная тэхніка, брыгады дактароў. Службы аэрапорта таксама былі гатовыя да рэагавання.

У 12.05 самалёт паспяхова прызямліўся. Пацярпелых няма.

Паводле інфармацыі нацыянальнага аэрапорта Мінск, паўторны вылет запланаваны на 13.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула