БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае кіроўцу, які збіў у Баранавічах 11-гадовага школьніка

21.09.2015 / 16:19

Міліцыя шукае кіроўцу, які збіў 19 верасня ў Баранавічах 11-гадовага мясцовага жыхара. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, прыблізна ў 20.05 на вуліцы Тэльмана школьнік пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора. У гэты час на яго наехаў аўтамабіль. 

Хлопчык з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, закрытым пераломам абедзвюх касцей правай галёнкі са змяшчэннем, выцятай ранай верхняй губы змешчаны ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу № 1. 

Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асобы, якая ўчыніла ДТЗ. Дзяржаўтаінспекцыя просіць відавочцаў здарэння паведаміць пра гэта. 

Паводле звестак на 21 верасня, з пачатку года ў Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістраваныя 47 ДТЗ, у якіх загінулі два дзіця і 46 атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула