БЕЛ Ł РУС

Цэнтральны расійскі тэлеканал паказаў падробленае фота пасла ЗША на мітынгу апазіцыі

22.09.2015 / 7:18

Радыё Свабода

Расійскі тэлеканал REN TV праілюстраваў нататку аб нядзельным мітынгу ў Маскве змантажаваным фота амерыканскага амбасадара ў Расіі. На ім Джон Тэфт нібыта выступае перад журналістамі 20 верасьня.

Выява Тэфта ў атачэнні карэспандэнтаў была ўзятая з лютаўскага здымка, зробленага падчас наведвання паслом месца забойства Барыса Нямцова.

Амбасада ЗША ў Расіі паведаміла, што Тэфт правёў нядзелю дома:

Карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі публікаваць свае версіі адфаташопленых малюнкаў з Тэфтам пад твітам амбасады і зыходным твітам REN TV.

Прадстаўнікі REN TV адмовіліся ад каментароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула