БЕЛ Ł РУС

Статкевіч аштрафаваны на 7,2 млн рублёў за пікет ля ГУМа

22.09.2015 / 13:51

Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь (7,2 млн. рублёў) на падставе ч. 2 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).

Такое рашэнне прыняў 22 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска. Гэта максімальны штраф па гэтым артыкуле.

Пікет «За сумленныя і свабодныя выбары» з удзелам былога палітвязня Мікалая Статкевіча прайшоў 10 верасня каля ГУМа. Тады ж у яго дачыненні склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Статкевіч сёння на судзе не прысутнічаў, бо даведаўся пра яго толькі напярэдадні, вярнуўшыся ў Беларусь з-за мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула