БЕЛ Ł РУС

Кіраўніком штаба Лукашэнкі стала міністр працы Шчоткіна

22.09.2015 / 19:12

Nashaniva.com

Пра гэта піша kp.by. Раней паведамлялася, што кіраўніком штаба Лукашэнкі з'яўляецца Аляксандр Радзькоў.

«Не, гэтым разам Аляксандр Міхайлавіч не кіруе штабам. Але «Белая Русь» займаецца выбарамі. На базе «Белай Русі» працуе грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты. У нас ужо ёсць пэўны вопыт, — распавялі kp.by ў арганізацыі.

— А хто ж стаў кіраўніком штаба?

— Афіцыйна штабам кіруе Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна».

Мар'яна Шчоткіна — міністр працы і сацыяльнай абароны. Як распавялі ў міністэрстве, яна ўжо тыдзень у адпачынку. Усяго адпачынак працягнецца месяц — да выбараў Мар'яна Акіндзінаўна будзе займацца выбарчай кампаніяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула