БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адмовіўся ад выступу па радыё ў якасці кандыдата ў прэзідэнты

23.09.2015 / 7:32

Аляксандр Лукашэнка не скарыстаўся магчымасцю выступіць па радыё ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Радыёвыступы кандыдатаў (два разы па 30 хвілін) пачаліся 23 верасня. Згодна з лёсаваннем першымі павінны былі выступіць Сяргей Гайдукевіч і Лукашэнка. Гайдукевіч запісаў выступ на радыё, практычна паўтарыўшы першы тэлевізійны зварот да выбаршчыкаў (15 верасня). Лукашэнкі, не выкарыстоўваў тэлеэфір, адмовіўся і ад радыёвыступу. Замест гэтага працягнулася трансляцыя ранішняй інфармацыйнай праграмы.

25 верасня з першымі радыёзваротамі павінны выступіць Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула