БЕЛ Ł РУС

«АСТ Масква» набудзе частку пакета акцыяў ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа»

11.03.2008 / 20:49

Nashaniva.com

Таксама кампанія мае намер укласьці ў рэканструкцыю паліграфкамбіната 7,5 млн. эўра.

Буйны расейскі выдавецкі холдынг «АСТ Масква» мае намер набыць частку пакета акцыяў ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа», паведаміў міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч. Акрамя таго кампанія мае намер укласьці ў рэканструкцыю паліграфкамбіната 7,5 млн. эўра.

Нагадаем, што інфармацыя пра магчымы продаж паліграфкамбіната імя Я.Коласа расейцам зьявілася ў студзені бягучага году. Першапачаткова гендырэктар паліграфкамбіната Валерый Германаў казаў пра продаж расейцам кантрольнага пакету акцыяў.

Паліграфічны камбінат імя Я.Коласа заснаваны ў Менску ў 1956 годзе. Прадпрыемства спэцыялізуецца на выпуску кніжнай прадукцыі. Цяпер выпускае ў год да 2.700 найменьняў кніг і брашур агульным накладам больш за 30 млн. асобнікаў. Акцыянаваньне адбылося ў 2003 годзе. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 94,8%. Гэта адзінае паліграфічнае прадпрыемства ў Беларусі, якое ў 2002 годзе атрымала сэртыфікат адпаведнасьці патрабаваньням СТБ ІСО 9002‑96. Кампанія «АСТ» разьмяшчае на паліграфкамбінаце больш як 80% замоваў, што забясьпечвае працай 800 чалавек.

Сямён Печанко

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула