БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка заблукала і памерла ў лесе ў Расонскім раёне

24.09.2015 / 14:50

Яе цела знайшлі на чацвёртыя суткі пошукаў.

Яшчэ з мінулай пятніцы ў лясах Расонскага раёна шукалі 71-гадовую мясцовую жыхарку, якая сышла ў ягады і не вярнулася дадому. Пенсіянерку шукалі міліцыя і аднавяскоўцы, але, нягледзячы на ўсе намаганні, выратаваць жанчыну не ўдалося.

У аўторак вечарам, на чацвёртыя суткі пошукаў, бабулю знайшлі ў лесе памерлай.

Прычына смерці жанчыны цяпер высвятляецца, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула