БЕЛ Ł РУС

На Apple у Расіі завялі справу за прапаганду гомасэксуалізму

24.09.2015 / 18:48

У Кіраўскай вобласці супраць кампаніі Apple распачалі адміністрацыйную справу аб прапагандзе гомасэксуалізму. Падставай паслужылі эмадзі з выявай людзей аднаго полу, якія трымаюцца за рукі, і аднаполых пар з дзецьмі.

На эмадзі, даступныя ў аперацыйнай сістэме iOS 8.3., паскардзіўся мясцовы юрыст Яраслаў Міхайлаў.

Як стала вядома, справа была распачатая яшчэ ў жніўні, а самі эмадзі былі накіраваныя на экспертызу ў Міжрэгіянальнае бюро судовых экспертыз імя Сікорскага.

Калі Apple прызнаюць вінаватай у прапагандзе гомасэксуалізму, кампаніі пагражае штраф да 1 млн рублёў альбо прыпыненне дзейнасці на тэрыторыі Расіі.

У сакавіку закон аб гей-прапагандзе вымусіў IKEA закрыць рэкламны часопіс на рускай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула