БЕЛ Ł РУС

Школьнік атрымаў апёкі, спрабуючы затушыць вогнішча

25.09.2015 / 9:44

Выпадак здарыўся 24 верасня ў Бабруйску.

У 16:45 бабруйскім выратавальнікам паступіла паведамленне ад дзяжурнай медсястры гарадской бальніцы, што ў рэанімацыю трапіў 14-гадовы падлетак. Хлопчык паступіў з тэрмічнымі апёкамі полымем абедзвюх галёнак і ступняo 2-3 ступені 12-13% цела.

Высветлілася, што вучань 8 класа атрымаў апёкі каля 16:00 пры спробе самастойна патушыць вогнішча ў раёне вуліцы Чарапічнай. У бальніцу яго прывезла мама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула