БЕЛ Ł РУС

Назарбаеў: Лічыць сваю нацыю вышэйшай за іншыя — грэх

25.09.2015 / 9:51

Фота: Турар Казангапаў

Прэзідэнт Казахстана здзейсніў малітву ў мячэці «Хазрэт Султан» і павіншаваў казахстанцаў са святам «Курбан-байрам».

«Усе канфлікты, якія ёсць у свеце, па-першае, адбываюцца з-за тэрыторыі, нявызначанасці межаў. Мы гэтае пытанне вырашылі, нашы межы па ўсім перыметры з'яўляюцца межамі дружбы і спакою. Па-другое, канфлікты адбываюцца з-за міжнацыянальных сутыкненняў. лічыць сваю нацыю вышэйшай за іншыя — самы вялікі грэх. Усе людзі аднолькавыя на зямлі, яны створаны Алахам роўнымі і прыйшлі такімі на зямлю. Паважаючы ўсіх, мы ствараем спакой у нашай краіне», — заявіў Нурсултан Назарбаеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула