БЕЛ Ł РУС

У Швейцарыі завялі справу на кіраўніка ФІФА Блатэра

25.09.2015 / 18:14

Генеральная пракуратура Швейцарыі адкрыла крымінальную справу ў дачыненні да прэзідэнта ФІФА Зепа Блатэра.

EPA

Генеральны пракурор Швейцарыі паведаміў, што ў 2005 годзе Блатэр падпісаў з Карыбскім футбольным саюзам (КОНКАКАФ) кантракт на загадзя нявыгадных для ФІФА умоваў.

«Швейцарская крымінальная справа ў дачыненні да прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра было адкрыта 24 верасня 2015 года па падазрэнні ў злачыннай нядбайнасці і — альтэрнатыўна — у прысваенні», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве пракуратуры Швейцарыі.

«Ёзэф Блатэр падазраецца ў незаконнай выплаце 2 мільёнаў швейцарскіх франкаў [2.040.000 даляраў па бягучым курсе] Мішэлю Плаціні, прэзідэнту Еўрапейскай футбольнай асацыяцыі (УЕФА), за кошт ФІФА, якія нібыта былі выплачаныя за працу праведзеную ў перыяд са студзеня 1999 па чэрвені 2002 года, гэты плацёж быў праведзены ў лютым 2011 года», - паведамляе швейцарская пракуратура.

Зараз Зэп Блатэр дае паказанні ў Цюрыху прадстаўнікам пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула