БЕЛ Ł РУС

26—29 верасня Лукашэнка наведае ААН

25.09.2015 / 19:11

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 26-29 верасня зробіць рабочы візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі (г. Нью-Ёрк), паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Ён прыме ўдзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым развіцці, па выніках якога будзе прыняты міжнародны парадак дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года. Аляксандр Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні саміту з выкладаннем нацыянальнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы.

Кіраўнік дзяржавы таксама зробіць выступ у рамках агульнапалітычнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, дзе прадставіць падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці.

Графікам знаходжання ў ЗША прадугледжаны цэлы шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў свету, а таксама з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зэйдам Раад аль Хусэйнам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула