БЕЛ Ł РУС

У Мінску бабуля перабягала дарогу — і яе насмерць збіў матацыкліст

26.09.2015 / 09:20

Каля 21:00 25 верасня на вуліцы Прытыцкага кіроўца матацыкла «Хонда», рухаючыся ў напрамку вуліцы Жудро, наехаў на пажылую жанчыну, якая памерла на месцы здарэння.

Жанчына, па папярэдніх дадзеных, пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы з крамы да хаты. Кіроўца матацыкла не пацярпеў, яго пасажыра — мужчыну каля 30 гадоў — шпіталізавалі.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула