БЕЛ Ł РУС

Месі ў Барысаў не прыедзе

26.09.2015 / 19:48

Nashaniva.com

AFP

Форвард «Барселоны» Ліянель Месі атрымаў траўму ў матчы «Лас-Пальмаса» (2:1) пры кантакце з абаронцам Пэдра Бігасам.

Абследаванне выявіла ў аргенцінца разрыў медыяльнай калатэральнай звязкі левага калена.

Чакаецца, што футбаліст прапусціць 7-8 тыдняў, піша Marca.es.

Такім чынам, Месі можа прапусціць матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ, які адбудзецца 20 кастрычніка ў Барысаве і 4 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула