БЕЛ Ł РУС

Пазняк выступіў на пікеце пратэсту супраць візіту Лукашэнкі ў ААН ВІДЭА, ФОТЫ

28.09.2015 / 7:23

Фота Беларуска-Амерыканскага задзіночання

У Нью-Ёрку перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 27 верасня прайшла акцыя пратэсту. У ёй актыўны ўдзел узялі беларусы, украінцы, рускія, татары, выхадцы з краін Лацінскай Амерыкі і Азіі. Сярод удзельнікаў акцыі пратэсту быў і лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк.

Як вядома, для ўдзелу ў саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН у ЗША прыехалі і лідары краін, якія лічацца недэмакратычнымі, нават дыктатарскімі. Супраць іх і пратэставалі жыхары ЗША і імігранты.

Асабліва на акцыі пратэсту дасталося расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну за яго палітыку ў адносінах Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула