БЕЛ Ł РУС

Поўны правал: рэйтынг фільма «Мы, браты» на «Кінапошуку» — 2 балы

28.09.2015 / 14:4

Арцём Гарбацэвіч

Нядаўна на вядомым сайце kinopoisk.ru з'явілася старонка «нацыянальнага кінапраекта» фільма «Мы, браты». 

Сайт прадугледжвае магчымасць адзнакі фільму (ад 1 да 10), каб наступныя гледачы маглі бачыць уражанні іншых. 

Яшчэ ўчора фільм «Мы, браты» меў найгоршую адзнаку з магчымых — 1 бал! 

Але пачынаючы з 22 гадзін і да 2 гадзін ночы адбыўся наплыў «троляў» — людзей, якія выконваюць пэўную замову для стварэння эфекту «большасці». 

Статыстыка адзнак на «Кінапошуку». Старонка «Мы, браты».

Як вынікае са статыстыкі сайта, большасць «троляў» зарэгістраваліся на сайце 28 верасня, а адзіны фільм, які яны ацанілі на 10 балаў — гэта «Мы, браты». 

Тыповы акаунт «троля». 

Апроч «троляў» ёсць і акаўнты прадзюсара Сяргея Ждановіча (паставіў 10 балаў), і акторкі Алесі Грыбок (паставіла 8 балаў). 

«Тролям» удалося падняць рэйтынг фільму да 2 балаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула