БЕЛ Ł РУС

Улаховіч: Каб ведаў, ніколі б не пайшоў у прэзідэнты

29.09.2015 / 10:4

Nashaniva.com

Але ён кажа, што выказаўся супраць тых баптысцкіх рухаў, якія нясуць шкоду здароўю.

фота Віктара Гіліцкага, kp.by

Кандыдат у прэзідэнты даў вялікае інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» у Беларусі (kp.by)

— Што ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі вас выводзіць з сябе?

— Ды ўсё! І з самага пачатку. Калі б я ведаў, што так будзе, ніколі б у жыцці не пайшоў у прэзідэнты.

— Як так?

- Ніхто не хоча цябе чуць, ніхто не хоча цябе разумець. Некаторыя гатовыя знішчыць любога чалавека — дэмакрата, ліберала. Вось чалавек міма нас прайшоў. Я ніколі не скажу пра яго, не ведаючы яго, што ён дрэнны. Адкуль такая жоўць? Асабліва ад нашага маладога пакалення. Я раней не чытаў тое, што пішуць на сайтах, але цяпер вымушаны. Трэба ўсіх ставіць на месца — і тых, і іншых.

— Але не толькі на кандыдатаў негатыў выліваецца. Вы вунь у тэлезвароце пра баптыстаў такога нагаварылі …

— Баптысты мяне не зразумелі.

Я ж выказаўся супраць тых баптысцкіх рухаў, якія нясуць шкоду здароўю.

Тых сект, якія былі забароненыя савецкай уладай. А супраць тых баптыстаў, якія вераць і ходзяць у баптысцкую царкву, я нічога не маю. Калі яны ўзаконеныя, зарэгістраваныя — ды калі ласка. Хоць верце ў самога Буду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула