БЕЛ Ł РУС

Беларуская амбасада ў Расіі «цвёрда ўказала» кіраўніцтву «РЕН-ТВ» на негатыўны характар сюжэта пра Беларусь

29.09.2015 / 12:26

Амбасада Беларусі ў Расіі правяла сустрэчу з кіраўніцтвам тэлеканала «РЕН-ТВ», у часе якой было «цвёрда ўказана на відавочны негатыўны характар» нядаўняга відэасюжэта пра сэкс-турызм у Беларусі.

Гэта вынікае з адказу намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной, які аказаўся ў распараджэнні прэс-службы ГА «БАЖ».

Паводле дакумента, Міністэрства замежных спраў на сталай аснове ажыццяўляе маніторынг матэрыялаў пра Беларусь у замежных СМІ, і цяпер інфармацыйная палітыка «РЕН-ТВ» па беларускай тэматыцы «будзе адсочвацца асабліва ўважліва».

14 верасня г.г. у эфіры «РЕН-ТВ» паказалі сюжэт пра нібыта наяўнасць у Беларусі і Украіне шырокага рынку сэксуальных паслугаў.

«Когда падает экономика, секс-туризм становится важной статьёй дохода. Гривны и белорусские рубли – доходная статья бюджета стран бывшего СССР», – гаварылася ў сюжэце аўтарства Вячаслава Нікалаева і Дар’і Суздаль. Матэрыял выклікаў рэзананс у беларускай прэсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула