БЕЛ Ł РУС

Вандроўка па Мінску ад Беларускага Калегіума — 8 кастрычніка

29.09.2015 / 21:55

Nashaniva.com

Запрашаем ахвотных на бясплатную вандроўку «Мінск у 1905 -1918 гг. (ад Курлоўскага расстрэлу да БНР)«, вядзе гісторык Андрусь Унучак.

Пачатак ХХ стагоддзя – вельмі неспакойны час для нашай краіны: войны, рэвалюцыі, бясконцыя змены ўлады… Пасля такога ніхто і нішто не застаецца такім, як было раней. Але найбольш важным для беларусаў застаецца тое, што менавіта ў гэты час была адроджаная беларуская дзяржаўнасць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі і абвешчаная яе незалежнасць. Аб тым, як змяняўся Мінск і рытм яго жыцця ў гэтыя неспакойныя гады, чым жылі мінчукі, што адбывалася ў горадзе распавядзе гісторык Андрусь Унучак. Адчуць дух вірлівай эпохі пачатку ХХ стагоддзя і даведацца пра менскія мясціны БНР запрашаем Вас у чацвер 8 кастрычніка ў межах бесплатнай вечаровай вандроўкі па Менску, якую ладзіць аддзяленне Найноўшай гісторыі Беларускага калегіума!

Папярэдняя рэгістрацыя на вандроўку праз e-mail hist20bk@gmail.com. Дашліце калі ласка вашае імя, кантактны тэлефон і месца навучання ці працы. У адказ атрымаеце інфармацыю пра месца і час пачатку вандроўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула