БЕЛ Ł РУС

Навумаў: зьвесткі пра інцыдэнт на шашы Менск—Мікашэвічы «скажоныя мэдыямі»

12.03.2008 / 20:27

Nashaniva.com

Міністар унутраных спраў Беларусі заявіў, што «ініцыятарам «зьліву» інфармацыі пра інцыдэнт стаў былы супрацоўнік міліцыі, звольнены ў сувязі з расьсьледаваньнем карупцыйнай справы, ёсьць падставы не давяраць некаторым заявам».

Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў ня выключыў, што супрацоўнікі ДАІ, датычныя да інцыдэнту на шашы Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка, «могуць быць пакараныя паводле закону».

Як сказаў міністар Навумаў, гэта будзе вырашана пасьля праверкі, якую зараз вядуць у ведамстве. Пры гэтым Уладзімер Навумаў ня выключыў і таго, што зьвесткі пра інцыдэнт «скажоныя пэўнымі мэдыямі».

«Паколькі ініцыятарам «зьліву» інфармацыі пра інцыдэнт стаў былы супрацоўнік міліцыі, звольнены ў сувязі з расьсьледаваньнем карупцыйнай справы, ёсьць падставы не давяраць некаторым заявам», — заявіў Уладзімер Навумаў. Прозьвішча гэтага былога супрацоўніка, аднак, міністар не назваў.

«Мы ні з кім не кантактавалі, а зьвярнуліся толькі ў газэту «Автобизнес‑weekly». Там нам параілі адваката Веру Страмкоўскую з Цэнтру правоў чалавека. Пасьля кансультацый зь ёю мы напісалі скаргу ў пракуратуру Менску», — паведаміў Аляксей Берасьнеў, які быў у адным з пацярпелых аўтамабіляў. Паводле сьведак, гэта Аляксей Берасьнеў сваім вогнетушыцелем дапамог патушыць аўтамабіль, які ўчыніў аварыю.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула