БЕЛ Ł РУС

«Паштовы аддзел у Прыдруйску заменены цяпер на паштова-тэлеграфны»

30.09.2015 / 13:39

Nashaniva.com

В. Прыдруйск Віцебскай губ. Дрысенскага пав. Паштовы аддзел у Прыдруйску заменены цяпер на паштова-тэлеграфны. Гэта справа даўно ляжала на сэрцы нашым жыцелём, бо выходзіла вялікая нявыгада ад няхвату тэлеграфа.

«НН» № 40, 1910

14 верасня на вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебска адбыўся выбух. Два мінакі былі параненыя, 22 верасня — яшчэ адзін выбух, зноў у Віцебску, зноў у цэнтры, на той самай вуліцы Леніна. Гэтым разам параненых — больш за тры дзясяткі. Шасці асобам давялося рабіць тэрміновыя аперацыі, каб выратаваць жыццё. Праз некалькі гадзінаў пасля выбуху навіны тэлебачання пра падзеі ў Віцебску маўчалі (падзеяй дня быў з’езд БРСМ), і толькі радыё давала скупую інфармацыю.

«НН» №36, 2005

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула