БЕЛ Ł РУС

Абаронца зборнай Беларусі падпісаў кантракт з клубам НХЛ

1.10.2015 / 20:36

By.tribuna.com

Алег Явенка (№25) гуляў на ЧС-2015 у Чэхіі, фота Сяргея Зініна. А той матч супраць ЗША мы выйгралі 5:2, у тым ліку дзякуючы Алегу.

«Каламбус» падпісаў кантракт з беларускім абаронцам Алегам Явенкам, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Двухбаковае пагадненне разлічана на адзін год.

«Алег старанна працаваў як на лёдзе, так і па-за ім, і выдатна праявіў сябе на двух турнірах пачаткоўцаў, а таксама ў нашым трэніровачным лагеры.

Ён зарабіў гэты кантракт, і мы чакаем, што ён будзе развіваць сваю гульню ў працягу які мае быць сезону», - сказаў генеральны менеджар клуба Ярма Кекялайнен.

Сезон у НХЛ стартуе праз тыдзень, «Каламбус Блу Джэкетс» стартуе гульнёй супраць «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула