Дух мінскіх вуліц: вераснёўскі подых восені ФОТЫ Сяргея Гудзіліна
Фатограф «НН» фіксуе разнастайнасць вулічнага жыцця Мінска: жыхароў, гасцей, графіку сталіцы і проста яе мінакоў. Чарговая падборка фотаў апісвае жыццё цэнтральных вуліц беларускай сталіцы ў верасні.
Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей.
Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц
Першы восеньскі дождж. Кастрычніцкая плошча.
Графіка Мінска. Вуліца Веры Харужай.
Улица Интернациональная.
Няміга.
Камароўка ўдзень.
Парк імя Янкі Купалы. Вечар.
Дом афіцэраў.
Графіка вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Плошча Перамогі.
Кантрасты Мінска. Праспект Незалежнасці.
Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц: Май | Чэрвень | Ліпень | Жнівень