БЕЛ Ł РУС

Фаварыт прэзідэнцкай гонкі ў Аргенціне скончыў ВНУ за 20 дзён да выбараў

6.10.2015 / 07:43

Кандыдат у прэзідэнты Аргенціны ад кіруючага перанісцкага руху «Фронт за перамогу» Даніэль Сцыолі атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі за 20 дзён да выбараў. Пра гэта ў панядзелак паведамілі мясцовыя СМІ.

Фаварыт перадвыбарнай гонкі вырашыў скончыць вучобу, якую быў вымушаны кінуць амаль 40 гадоў таму, у мінулым годзе. Кіраўніцтва Аргенцінскага універсітэта бізнесу (UADE) пайшло насустрач Сцыолі і дазволіла здаць толькі дзевяць прадметаў, залічыўшы ўжо здадзеныя іспыты.

Выбары кіраўніка дзяржавы намечаны ў Аргенціне на 25 кастрычніка. Па канстытуцыі для перамогі ў першым туры кандыдату ў прэзідэнты неабходна набраць больш за 45% галасоў ці 40% пры ўмове, што адрыў ад яго бліжэйшага суперніка перавышае не менш за 10%.

На першасных выбарах, што адбыліся 9 жніўня, Сциоли набраў 38,41%, яго бліжэйшы канкурэнт, кандыдат апазіцыйнай кансерватыўнай партыі «Рэспубліканская прапанова» Маўрысіа Макры, - 24,28%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула