БЕЛ Ł РУС

Журналіста «Новага часу» выгналі з участка ўжо а 8-й раніцы

11.10.2015 / 09:13

Усю суботу журналіст газеты «Новы Час» Арцём Лява правёў на выбарчым участку №33 Ленінскага раёна Мінска. Ніякіх нараканняў у адрас журналіста ў сябраў выбарчай камісіі не было.

Аднак 11 кастрычніка а 8 гадзіне раніцы Арцёму Ляву нават не дазволілі зайсці ў памяшканне выбарчага участка, патлумачыўшы тым, што складаюць супраць журналіста акт.

За апошнія дні гэта ўжо трэці выпадак парушэння законных правоў журналістаў, якія паводле заканадаўства маюць права знаходзіцца на выбарчых участках і праводзіць фота- і відэаздымкі.

Журналіст збіраецца абскардзіць дзеянні камісіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула