БЕЛ Ł РУС

Глуск: пасля заўвагі назіральніка старшыня ўчастковай камісіі выправіў лічбы ў пратаколе без тлумачэнняў ФОТА

11.10.2015 / 12:49

На Глускім выбарчым участку №2 па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, начальнік аддзела ЖКГ Глускага райвыканкама Васіль Беразоўскі 10 кастрычніка перарабіў і вывесіў новы пратакол датэрміновага галасавання за 9 кастрычніка пасля заўвагі незалежнага назіральніка Ігара Кірына.

Ігар Кірын звярнуў увагу старшыні выбарчай камісіі на тое, што колькасць застаўшыхся нявыкарыстаных бюлютэней на гэтым выбарчым участку на вечар 9 кастрычніка чамусьці аказалася значна меншай, чым павінна была быць, калі падсумаваць прагаласаваўшых за чатыры дні датэрміновага галасавання. Па словах назіральніка, калі ў другой палове дня ён зрабіў заўвагу на гэты конт старшыні камісіі, той моўчкі сыйшоў і праз некаторы час вывесіў пратакол датэрміновага галасавання за 9 кастрычніка з іншай колькасцю нявыкарыстаных бюлютэняў, якая адпавядала сапраўднасці. Чаму ў папярэднім пратаколе колькасць нявыкарыстаных бюлютэняў была значна меншай, Васіль Беразоўскі назіральніку не патлумачыў.

http://spring96.org/be/news/80615

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула