БЕЛ Ł РУС

Ярмошына напала на назіральнікаў, якія падлічваюць яўку: «Гэта правакацыя!»

11.10.2015 / 18:19

Nashaniva.com

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына падазрае шэраг нацыянальных назіральнікаў у змове з мэтай правакацый падчас выбараў прэзідэнта ў нядзелю.

«Існуе пэўная змова. Яна адчуваецца ў аднолькавых дзеяннях на шэрагу участкаў, асабліва ў Мінску, ёсць яны і ў Магілёве», — сказала Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў нядзелю.

Паводле яе слоў, у Магілёве група назіральнікаў падала заяву ў суд, у якім гаворыцца «аб неадпаведнасці колькасці грамадзян, адзначаных як прагаласавалых, дадзеным, якія палічылі самі назіральнікі».

Ярмошына адзначыла, што такія заявы не падведамасныя суду. «Гэта правакацыя, каб інфармацыйна загаварылі пра гэта … Гэтыя дзеянні відавочна кімсьці каардынуюцца», — лічыць Ярмошына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула