БЕЛ Ł РУС

МЗС Харватыі: ЕС, верагодна, прыпыніць дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі

12.10.2015 / 11:7

Еўрасаюз, «верагодна, прыпыніць дзеянне санкцый супраць Беларусі». Пра гэта заявіла кіраўнік МЗС Харватыі Вясна Пусіч па прыбыцці на планавую сустрэчу міністраў замежных спраў супольнасці.

president.gov.by

Польшча не будзе «цвёрда пярэчыць» адмене еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі, аднак рашэнні па гэтым пытанні будуць залежаць ад аналізу прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне, паведаміў журналістам у Люксембургу кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына.

«Гэта тэма, якая будзе вяртацца. Будуць прапановы аб скарачэнні або адмене санкцый, і мы маем намер аб гэтым размаўляць», — сказаў ён.

На думку міністра, выбары ў Беларусі ў гэтым годзе прайшлі значна спакайней, чым пяць гадоў таму.

«Пакуль мы хочам паназіраць за ўсім выбарчым працэсам. Гэта выклік і адкрытае пытанне», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула