БЕЛ Ł РУС

Затрыманыя за падрыхтоўку тэракту ў Маскве аказаліся сірыйцамі

12.10.2015 / 11:41

Nashaniva.com

Сярод затрыманых па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту ў Маскве ёсць тры выхадца з Сірыі. Пра гэта перадаюць СМІ са спасылкай на Інтэрфакс.

«Сярод дзесяці затрыманых прынамсі трое — гэта выхадцы з Сірыі», — сказала крыніца агенцтва.

Раней паведамлялася, што на дачыненне да падрыхтоўкі тэракту ў Маскве правяраюцца 10 чалавек.

Група асоб, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў сталіцы Расіі, была затрыманая ў ходзе спецаперацыі НАК ў адным з дамоў у цэнтры Масквы. Як паведамлялася, магутнасць знойдзенага ў падазраваных выбуховага прыстасавання можа складаць больш за 4 кг у трацілавым эквіваленце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула