БЕЛ Ł РУС

Беларусь — Македонія. На матч прададзена 466 квіткоў

12.10.2015 / 11:47

На сайце білетнага аператара Ticketpro па стане на раніцу 12 кастрычніка, прададзенымі на матч кваліфікацыі Еўра-2016 Беларусь — Македонія адзначаны 466 квіткоў.

6 сектараў стадыёна закрыты для продажаў. Яны звычайна выкарыстоўваюцца для квот УЕФА і АБФФ, а таксама для фанатаў гасцей. Агульная іх змяшчальнасць складае каля 2 900 месцаў.

Раней паведамлялася аб тым, што прададзена 900 квіткоў, аднак гэтая лічба называлася з улікам меркаванага запаўнення закрытых сектараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула