БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны кіроўца пратараніў аўтамабіль ДАІ, ударыў аднаго супрацоўніка і збіў другога

12.10.2015 / 12:31

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 кастрычніка ў сталічным мікрараёне Шабаны. Інспектары ДАІ падалі кіроўцу знак аб спыненні, але ён патрабаванню не падпарадкаваўся і паспрабаваў уцячы. Пачалася пагоня. Пра гэта auto.tut.by распавёў прадстаўнік ДАІ Заводскага раёна Арцём Няхай.

Кіроўца паехаў у напрамку МКАД, затым па знешнім кальцы ў напрамку вуліцы Ілімскай. Падчас руху мужчына пратараніў патрульны аўтамабіль, павярнуў на вуліцу Ваўпшасава, дзе спыніўся. Калі да аўтамабіля падбег інспектар, кіроўца ударыў яго кулаком і зноў пачаў збягаць. Да пагоні падключыўся яшчэ адзін экіпаж ДАІ.

Парушальнік зноў выехаў на МКАД і накіраваўся ў бок Партызанскага праспекта. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. Калі інспектар пабег да аўто, кіроўца уключыў заднюю перадачу і, спрабуючы выехаць на дарогу, збіў супрацоўніка ДАІ.

У выніку парушальніка затрымалі. Як аказалася, ён быў п'яны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула