БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У Беларусі было нямала спроб дэстабілізаваць абстаноўку

12.10.2015 / 14:20

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што было нямала спроб дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, і абяцаў расказаць пра гэта пазней.

Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перажываў за становішча ў краіне. «Спроб было нямала, але паколькі пра гэта ніхто не чуў, гэтага ніхто не бачыў, значыць, усё-такі мы навучыліся ціха і спакойна працаваць, прадухіляць усякія інсінуацыі і спробы нават ачаговай дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Прыйдзе час — мы аб гэтых спробах раскажам, пакажам іх людзям, хай яны ведаюць», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула